На тэрыторыі аэрапорта «Мінск-1» у цэнтры беларускай сталіцы ў чацвер быў знойдзены лось. Пра гэта паведамілі ў МНС.

Інфармацыя пра выяўленне дзікай жывёлы паступіла ўчора ў 17:14. «Сумесна з прадстаўнікамі прадпрыемства «Мінская лесапаркавая гаспадарка» прымаліся меры для загону жывёлы», - праінфармавалі ў сталічным упраўленні МНС.

Між тым, у Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адзначаюць, што дзікія жывёлы апошнім часам наведваюць сталіцу не часта. Да прыкладу, ласі робяць візіты ў сярэднім 3-5 разоў у год, у той час як некалькі дзесяцігоддзяў таму штогод фіксавалася да 15-20 такіх фактаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0