Дырэктарка мінскай Цэнтральнай кнігарні паведаміла Свабодзе, што антыўкраінскую літаратуру вярнулі выдаўцам. Прычына — у Беларусі яна не карыстаецца попытам.

Дырэктарка кнігарні распавяла, што часам кнігі яны замаўляюць самі, часцяком выдавецтвы дасылаюць свае навінкі. А там пазначана толькі назва, саму кнігу прадаўцы бачаць ужо ў краме:

«Так было і з літаратурай па ўкраінскай тэматыцы. Яна прыйшла да нас, пастаяла на паліцы, і мы яе вярнулі — гэтая тэматыка не карыстаецца попытам.

Што да Эдуарда Лімонава, то звычайна ягоныя кнігі карысталіся попытам. А вось «Киев капут. Яростная книга» не пайшла, і мы яе вярнулі. Часцяком аўтары спрабуюць на гучных назвах зарабляць грошы. Сама кніга пустая, а назва інтрыгуе. Але кніга не карысталася попытам у беларускіх чытачоў.

Дарэчы, што да кніг, фота якіх з'явіліся ў інтэрнэце. Яны стаялі ў вельмі далёкім куце. Чалавек іх выставіў, склаў у стос і сфатаграфаваў, прадставіўшы, што мы прапагандуем такую літаратуру.

Я хачу запэўніць яшчэ раз: мы не прапагандуем такія кнігі. І ўжо вярнулі іх выдаўцам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?