26.06.2015 / 13:45

У ліпені Беларусь разлічвае атрымаць новы расійскі крэдыт 2

У ліпені гэтага года Беларусь разлічвае атрымаць новы крэдыт ад Расіі.

Аб гэтым паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, гутарачы 26 чэрвеня з журналістамі ў палаце прадстаўнікоў.

Паводле яго слоў, новы крэдыт будзе накіраваны на рэфінансаванне плацяжоў па абслугоўванні раней атрыманых ад Расіі крэдытаў. «Спадзяюся, крэдыт прыйдзе ў ліпені, — сказаў Амарын. — У гэтым месяцы будзе апошняя стадыя перамоў. Размова ідзе аб рэфінансаванні ранейшых крэдытаў Расіі».

Амарын адзначыў, што сума крэдыту «будзе не 760 млн. даляраў, як казаў расійскі пасол, будзе іншая сума». «Яна стане вядомая тады, калі прыйдзе крэдыт», — удакладніў ён.

Амарын таксама нагадаў, што ў красавіку Расія выдзеліла Беларусі крэдыт у 110 млн. даляраў на рэфінансаванне плацяжоў на карысць РФ.

На пытанне журналістаў, ці не супраць Расія рэфінансаваць беларускія плацяжы, Амарын адзначыў: «Не, прынцыпова не супраць».

0
Лепшы / Адказаць
26.06.2015 / 21:59
Не Беларусь, а элегантный и прикорытники.
0
Лявон / Адказаць
27.06.2015 / 09:34
Можа самім патрэбна навучыцца працаваць,а не браць... БЕЛАРУСЫ ПРАЦАВІТЫ І МУДРЫ НАРОД! НЯУЖО НЕ ТАК КАЖУ? ДЗЕ Ж НАШЫЯ ХВАЛЕННЫЯ ЭКАНАМІСТЫ? ЯКІХ ТЫСЯЧАМІ ВЫПУСЬКАЮЦЬ ЗЬ БГЭУ,БГУ... МОЖА ПАТРЭБНА МЕНЬШ ,ДЫ ЛЕПШ? А,ЯК ВЫ НА ГЭТЫ КОНТ МЯРКУЕЦЕ ШАНОУНЫЯ? МНЕ ВЕЛЬМІ СОРАМНА!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру