26.06.2015 / 19:18

Дырэктар хлебазавода №2: Жудасныя фоты нібыта з нашага прадпрыемства — гэта правакацыя 31

У сеціве з'явіліся фотаздымкі, нібыта зробленыя на мінскім хлебазаводзе №2. На іх відаць, як хлеб ляжыць на падлозе ці проста гніе, звалены ў кучы.

Дырэктар прадпрыемства Святаслаў Адзіняеў кажа, што пра гэтыя фотаздымкі ён ведае.

«Я бачыў тыя фоты. Гэта правакацыя. Аўтары — два чалавекі, шкоднікі, якіх мы звольнілі больш за год таму, і яны ўсё не могуць супакоіцца. Мы ведаем, як іх завуць. Дарэчы, раней гэтыя здымкі ўжо з’яўляліся ў інтэрнэце. І я не магу сказаць, ці ўсе яны з нашага завода і ці няма там фотамантажу. Але, у любым выпадку, гэта сігнал, што трэба павышаць дысцыпліну на вытворчасці, і ставіцца да сваёй працы адказна», — сказаў Адзіняеў карэспандэнту «Нашай Нівы».

Здымкі насамрэч не новыя. Яшчэ ў маі яны з’явіліся на расійскім сайце blog.fontanka.ru. Там гаварылася, што іх проста нехта даслаў на пошту, а самі здымкі былі зроблены паміж 2012 і 2015 гадамі.

Дырэктар хлебазавода №2 запрасіў журналістаў наведаць прадпрыемства. Рэпартаж аб тым, як насамрэч працуе завод, чакайце на наступным тыдні.

УШ

0
дзядзька з Вільні / Адказаць
26.06.2015 / 16:01
Самае жудаснае ад гэтай установы - этыкетка на хлебе. На заводзе добры па рэцэптуры і смачны хлеб "Нарачанскі" сталі падпісваць "Нарочанскій", а націск у беларускай мове, як вядома, заўсёды на "О", калі гэтая літара ёсць у слове. Нават калі моцнавучоныя хлебапекі гэтага не ведаюць.
0
NavuchencaBK / Адказаць
26.06.2015 / 16:09
Хлеба з Бульбы не бывае А адзінае, што тамака з хлеба, расьце на Гомельшчыне. А тэхналагічны працэс, што ўтрымоўвае ферацыянід калія, і без радыёнукляідаў дыру ў страўніку з альбо пухліну зробіць
0
Паўль гаражны асьміног / Адказаць
26.06.2015 / 16:37
"Правакацыя" ў яго кары галаўнога мозга! Даўно вядома адсутнасць дысцыпліны на прадпрыемстве! Прэзідэнт верна кажа, што значыць не дапрацоўваюць ідэолагі!
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру