26.06.2015 / 15:24

У цэнтры Мінска машына звалілася ў катлаван. Ці быў ён аточаны бетоннымі блокамі, ці пластыкавымі? ФОТА 18

ДАІ сцвярджае, што машына збіла бетонныя блокі, на здымках з месца відаць толькі пластыкавыя.

У Мінску аўтамабіль зваліўся ў катлаван, у кіроўцы — удар пляча і чэрапна-мазгавая траўма (ЧМТ) сярэдняй ступені.

Пра гэта БелТА паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.

Жанчына 1977 года нараджэння за рулём аўтамабіля «Фальксваген» рухалася па вуліцы Талстога з боку вуліцы Дружнай. Паварочваючы направа ў бок плошчы Мяснікова на скрыжаванні з вуліцай Маскоўскай, яна збіла бетонныя блокі, якімі быў агароджаны выкапаны катлаван. Машына звалілася ў яму і перакулілася на дах.

«Па шчаслівай выпадковасці непадалёк знаходзіўся экіпаж Дзяржаўтаінспекцыі Маскоўскага раёна. Супрацоўнікі ДАІ разам з дарожнымі рабочымі выцягнулі дзяўчыну з машыны, аказалі ёй першую дапамогу і выклікалі хуткую», — сказала Таццяна Харлінская.

Папярэдне, кіроўца атрымала удар пляча і чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені. Пазбегнуць трагедыі ўдалося дзякуючы таму, што дзяўчына была прышпіленая рамянём бяспекі. Яна знаходзіцца ў шокавым стане і дастаўлена ў бальніцу для далейшага удакладнення дыягназу. Тлумачэнняў з нагоды ДТЗ пакуль кіроўца даць не можа.

Цяпер з боку плошчы Мяснікова абцяжараны рух транспартных сродкаў. ДАІ рэкамендуе кіроўцам ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху.

0
Миша / Адказаць
26.06.2015 / 15:29
Блоки явно не бетонные, а пластмассовые (возможно, водой наполнены, но не факт).
0
Alex BG / Адказаць
26.06.2015 / 15:45
если бы блоки были как положено наполнены водой проблем было бы намного меньше - халатность дорожных служб и ошибка водителя в итоге водителю повезло. имхо
0
123 / Адказаць
26.06.2015 / 15:52
дык дзяўчына цi жанчына?
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру