Месцы перасячэння роварных дарожак з гарадскімі магістралямі ў Мінску працягваюць абсталёўваць спецыяльнымі велапераездамі.

Гэтую навінку сталічная ДАІ ўвяла яшчэ восенню 2014 года на праспекце Пераможцаў. Цяпер, пры перасячэнні дарогі па такім «зялёным» пераездзе, раварыстам дазваляецца не спешвацца, як гэта прадугледжана правіламі, а спакойна пераязджаць дарогу.

Як лічаць у мінскай ДАІ, такое новаўвядзенне павінна зрабіць акцэнт на значнасць роварнага транспарту ў горадзе, а таксама павысіць бяспеку дарожнага руху. 

У розных краінах такія пераезды абазначаюцца разнастайнымі колерамі - ад жоўтых да ружовых. У Беларусі абралі найбольш распаўсюджаную для такіх дарожак гамму - светлазялёную. Гэты велапераезд зусім нядаўна абсталявалі на праспекце Машэрава.

Пакрыццё велапераезду выканана са спецыяльнага ўстойлівага пластыку.

Не ўсе пешаходы яшчэ разумеюць сутнасць навінкі і таму рухаюцца па такіх дарожках і пешшу.

Велапераезд на вуліцы Веры Харужай.

Такія велапераезды будуць абсталёўваць на новых роварных маршрутах і пры рамонце старых святлафораў у месцах з актыўным роварным рухам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?