26.06.2015 / 17:48

Аднаполыя шлюбы легалізаваныя па ўсіх Злучаных Штатах 77

Шлюб стаў законным ў незалежнасці ад полу і сэксуальнай арыентацыі.

Фота: CBS

Вярхоўны суд ЗША прызнаў права любых людзей на шлюб у незалежнасці ад полу і сэксуальнай арыентацыі, паведамляе Vox.

Аднаполыя шлюбы прызнаныя легальнымі па ўсіх штатах, нават у тых 13 штатах, дзе на сёння былі забароненыя.

Суд спаслаўся на 14 папраўку да Канстытуцыі ЗША, што была прынятая ў 1868 годзе і кажа ў тым ліку аб забароне штатам пазбаўляць людзей правоў альбо свабод інакш як па рашэнні суду.

У 1996 годзе прэзідэнтам Білам Клінтанам быў падпісаны федэральны закон ЗША «Пра абарону шлюбу», які апісваў шлюб выключна як прававы саюз мужчыны і жанчыны і забараняў прызнаваць шлюб людзей аднога полу.

Першым штатам, што дазволіў аднаполыя шлюбы, стаў Масачусэтс у 2004 годзе, за ім цягам 10 год паследавала большая частка штатаў. Прэзідэнт Барак Абама стаў першым у гісторыі дзейным прэзідэнтам ЗША, які адкрыта падтрымаў аднаполыя шлюбы.

Аляксандр Арсёнаў

0
Предприниматель / Адказаць
26.06.2015 / 17:57
Это плохо. Семья - папа, мама (иногда 1 родитель или опекун) и дети (ребенок). Не может быть две мамы или три папы. Цель семьи - в т.ч. потомство. Как могут получить потомство 2 папы?
0
Раман К. / Адказаць
26.06.2015 / 17:59
Не дай Бог жыць у краіне, дзе легалізаваныя аднаполыя шлюбы!
0
Генэрал Голад / Адказаць
26.06.2015 / 18:10
На падставе 14 папраўкі да Канстытуцыі ЗША, што была прынятая ў 1868 годзе, хутка будуць і з жывёламі шлюбам брацца. І педафілы пра свае правы заявяць. А потым людаеды скажуць пра свае правы... Дэмакратыя - не ўсёдазволенасьць! Дагуляецеся... (
Паказаць усе каментары/ 77 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру