Ратавальнікі перакрылі рух на пяці вуліцах, а таксама эвакуіравалі жыхароў бліжэйшых дамоў. Вуліца Дзяржынскага — гэта асноўная гарадская магістраль, праз якую у цэнтр Горадні накіроўваецца каля дзесятка маршрутаў тралейбусаў, якіх немагчыма пусціць праз іншыя вуліцы. У выніку на скрыжаванні ўтварыліся заторы.
На дадзены момант аперацыя па ліквідацыі бомбы працягваецца.