26.06.2015 / 18:23

У Мінску прапанавалі забараніць трымаць быдла 8

І вырашылі цэнтралізавана прыбіраць смецце ў прыватным сектары.

Фота з сайта buzzfeed.com

На нарадзе Мінгарвыканкама па пытаннях навядзення парадку ў прыватным сектары сталіцы было паднятае пытанне забароны ўтрымання сельскагаспадарчых жывёл, перадае «Мінск-Навіны».

Змены ў правілы ўтрымання тэрыторый Мінска, што прадугледжвалі б забарону ўтрымання кароў, курэй і іншых сельскагаспадарчых жывёл, пакуль толькі разглядаюцца, канчатковае вырашэнне не прынятае.

На нарадзе было прынятае рашэнне да 10 ліпеня замацаваць усе землі супольнага выкарыстання ў прыватным сектары за арганізацыямі абслугоўвання дзеля навядзення парадку. Раённым адміністрацыям даручана вызначыць арганізацыю, што правядзе тэндар па прызначэнні аператара па вывазе смецця.

Кварталы прыватнай забудовы будуць рэгулярна абследаваць камісіі, у склад якіх войдуць прадстаўнікі санслужбы, землеўпарадкавальнай службы, РАУС, эколагі, раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

У новым генплане Мінску прынята не зносіць прыватны сектар цалкам. Але сектары, што знаходзяцца ўздоўж асноўных вуліц, плануюцца да зносу дзеля «надання сталічнага аблічча гэтым тэрыторыям». Зносіцца будуць і дамы, што замінаюць будаўніцтву новых дарог і станцый метро.

Аляксандр Арсёнаў

0
NavuchencaBK / Адказаць
26.06.2015 / 18:48
дзеля «надання сталічнага аблічча гэтым тэрыторыям» Дык гэта тычыцца тых, ну самі разумееце... Іх і прыбраць ;)
0
mercury606 / Адказаць
26.06.2015 / 21:39
І прыхадні розныя лазяць па хатах...
0
zm / Адказаць
27.06.2015 / 07:32
Відаць Вашынгтон не сталіца, бо там у асноўным прыватныя хаты:)
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру