26.06.2015 / 19:26

У Беларусі плануецца стварыць геалагічную службу 3

У Беларусі неабходна стварыць сваю геалагічную службу, заявіў новы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута 26 чэрвеня ў Мінску падчас яго прадстаўлення на пасадзе калектыву міністэрства.

Як растлумачыў Каўхута журналістам, стварэнне геалагічнай службы дасць магчымасць правесці аналіз мінеральна-сыравіннай базы, ацаніць наяўныя ў Беларусі запасы карысных выкапняў і прафесійна праводзіць геолагаразведачныя работы.

Паводле слоў міністра, Мінпрыроды мае намер сканцэнтравацца на рацыянальным і комплексным выкарыстанні мінеральна-сыравінных рэсурсаў. «Эканоміка мінеральнай сыравіны павінна быць пакладзена ў аснову дзейнасці Мінпрыроды», — зазначыў ён.

Каўхута таксама паведаміў, што плануецца перагледзець структуру міністэрства. «Варта ўпарадкаваць структуру Мінпрыроды, уключаючы тэрытарыяльныя падраздзяленні і падведамасныя арганізацыі, і па многіх кірунках скаардынаваць сваю дзейнасць з Міністэрствам ЖКГ, Мінбудархітэктуры і Мінэканомікі, Нацыянальнай акадэміяй навук, канцэрнам «Белнафтахім», — сказаў міністр.

Кандыдат геолага-мінералагічных навук Андрэй Коўхута прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя 25 чэрвеня. З 2004 года працаваў намеснікам дырэктара дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а раней — у Інстытуце геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук, дэпартаменце па геалогіі Мінпрыроды, Навукова-вытворчым цэнтры па геалогіі.

Ранейшы кіраўнік Мінпрыроды Уладзімір Цалко займаў міністэрскую пасаду з чэрвеня 2009 года па 27 снежня 2014-га. Ён быў адпраўлены ў адстаўку разам з іншымі ўрадавымі чыноўнікамі і прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам.

0
Аматар / Адказаць
26.06.2015 / 22:31
На мой погляд, адзінае, што можа ўратаваць прыроду ад гэтай асобы - недахоп дзяржфінансаваньня на распрацоўку цяжкадасягальных радовішчаў (такіх як Аколаўскія руды, палескія вугалі, сланцы і г.д.). Замежныя інвестары (калі гэта не крымінальнікі і ў іх добра з псыхікай) фінансаваць такія праекты пры існых тут парадках не сунуцца. Але прагназую значнае пагаршэньне справаў з прыродаахоўнымі тэрыторыямі, ліквідацыю заказнікаў, асушэньне балотаў пад тарфянікі і іншы ўрон, нанесены рэсурсам якія "лёгка ўзяць". Што да "геаслужбы" - гэта будзе чарговая імітацыя, створаная на базе НПЦ па геалогіі, дзе сам Кавхута геалогію вынішчыў амаль дарэшты. Тут ён будзе "арганізоўваць і пераарганізоўваць" структуру для тыповага "акуляраўціральніцтва" і імітацыі работы.
0
Лявон / Адказаць
27.06.2015 / 07:51
А чаму яе нельга было рабіць раней? ТОЙ,ХТО ШУКАЕ-ТОЙ І ЗЬНОЙДЗЕ кажуць беларусы.
0
Король / Адказаць
29.06.2015 / 00:22
Пусть нефть ищут. Мне кажется она все таки есть)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру