26.06.2015 / 19:29

У Брэсце ўпершыню пройдзе фестываль нямога кіно 1

Фестываль нямога кіно «Кінемо» адкрыецца вечарам 26 чэрвеня ў Брэсце. Паказы фільмаў будуць праходзіць ва ўнутраным дворыку Брэсцкай абласной філармоніі.

«Раней такія фестывалі праходзілі ў Мінску, Гродне, Магілёве і выклікалі цікавасць гледачоў. Таму мы вырашылі падхапіць гэтую эстафету, тым больш што Брэст у 2015 годзе абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі», — паведаміла дырэктар філармоніі Таццяна Калтынаева. 

Паводле яе слоў, для паказу фільмаў ва ўнутраным дворыку філармоніі ўстанавілі вялікі экран і крэслы для гледачоў. Да кожнай фестывальнай кінастужкі маладыя беларускія кампазітары напісалі музыку, якую яны будуць выконваць падчас сеансаў.

У межах фестывалю ў Брэсце 26—28 чэрвеня будуць паказаныя пяць фільмаў вытворчасці ЗША: «Невядомы» (1927 год, рэжысёр Тод Браўнінг), «Сэрца скнары» (1911 год, Дэвід Уорк Грыфіт), «Імігрант» (1917 год, Чарльз Чаплін), «Без віны вінаваты» (1921 год, Бастэр Кітан і Малкальм Ст. Клэр), «Шэрлак-малодшы» (1924 год, ЗША, Бастэр Кітан). 

Сеансы будуць пачынацца штодзённа ў 22.00. Адкрые фестывальную праграму фільм «Невядомы».

0
Лявон / Адказаць
27.06.2015 / 08:58
Калі ласка адкажыце шаноуныя! ЧАМУ У БЕЛАРУСІ НЯМА БЕЛАРУСКАМОУНЫХ КІНАСТУЖАК,А КАЛІ ЕСЬЦЬ,ДЫК ІХ НЕ ПАКАЗЬВАЮЦЬ? НЯГОЖА ТАК! БЕЛАРУСКАМОУНАЕ РАДЫЕ,ТЭЛЕБАЧАННЕ,КІНАСТУЖКІ У ЖЫЦЦЕ! ЧЫНОУНІКІ! НЯУЖО НЕ ЧУЕЦЕ,КАЖА І ПРОСІЦЬ БЕЛАРУС,А ТАКІХ,ЯК Я ВЕЛЬМІ ШМАТ У НАШАЙ СІНЯВОКАЙ. ГЭТА МАЯ РАДЗІМА! ГЭТА МОЙ БЕЛАРУСКІ ЦУДОУНЫ КРАЙ! ГЭТАЯ ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСКАЯ,А НЕ РАСЕЙСКАЯ. ДЫК ЧАГО БЕЛАРУСУ ТАК ДРЭННА ЖЫВЕЦЦА У СВАЕЙ КРАІНЕ ,А ПРЫШЛАМУ РАСЕЙЦУ ДОБРА? А мае родзічы-дзяды,бабулі,бацькі жылі,прававалі,абаранялі на гэтай зямлі,каб жылося прыемна і добра. КРЫУДНА І СОРАМНА ЗА БЕЛАРУСЬ! МАЯ ДУМКА ТАКАЯ! УЛАДАМ ПАТРЭБНА РАБІЦЬ ТАК,КАБ БЕЛАРУСУ БЫЛА ПРЫЕМНА ЖЫЦЬ,ЯК У ШВЭЙЦАРЫІ,КАНАДЗЕ,ШВЭЦЫІ,ГЕРМАНІІ! КАЛІ ТАКОЕ БУДЗЕ? МАРА!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру