26.06.2015 / 21:29

У АДКБ плануюць стварыць цэнтр крызіснага рэагавання 3

У сакратарыяце АДКБ у Маскве 25 чэрвеня адбыліся кансультацыі экспертаў зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў дзяржаў — сяброў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па пытанні стварэння цэнтра крызіснага рэагавання (ЦКР) АДКБ.

Як паведамляе прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў, удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі падыходы да стварэння ЦКР, разглядзелі праекты адпаведнага палажэння і рэгламенту інфармацыйнага ўзаемадзеяння.

Мяркуецца, што цэнтр крызіснага рэагавання АДКБ будзе створаны на базе комплексу праграмна-тэхнічных сродкаў і інфармацыйных тэхналогій, абсталяванне якога ў цяперашні час ажыццяўляецца на тэрыторыі аднаго з ваенных гарадкоў Міністэрства абароны Расіі ў Маскве.

0
Мордехай В. / Адказаць
26.06.2015 / 21:42
Союзный центр по реагированию на собственное бы... население.
0
Юрыст / Адказаць
26.06.2015 / 21:59
Бязь лішняй дапляматыі кажучы: бандыты ствараюць бандыцкія структуры. Усе фюрэры разумеюць:у выпадку калі народ выйдзе супраць іх, ніхто бараніць іх ня стане - то разьлічваюць на суседзкія АМАПы.
0
Маланка / Адказаць
26.06.2015 / 23:49
а што сваіх сіл у краіне не хапае каб весці растрэл свайго народу ? Думаю што хапае ? тады якая мэта стварэння цэнтра - грузіць майно і мільярды даляраў на Камазы і прыкрываць дыктатараў пры уцёках у расею ? Ну што ж - таксама работа і каму яе даверыш калі народ падняўся ? ня бегчы ж дыктатарам без мільярдаў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру