Нямецкая армія атрымала першыя 7 серыйных баявых машын пяхоты Puma на гэтым тыдні, паведаміў сайт аднаго з распрацоўшчыкаў БМП кампаніі Rheinmetall Defence.

Раней чакалася, што новыя БМП патрапяць да нямецкіх жаўнераў на год раней, аднак Міністэрства абароны ФРГ па выніках выпрабаванняў у 2013 годзе запатрабавала дапрацовак у канструкцыі і дадатковых выпрабаванняў.

Толькі 13 красавіка 2015 года інспектар сухапутных войск ФРГ падпісаў загад пра прыняцце БМП Puma на ўзбраенне, а 17 красавіка машына атрымала сертыфікат Міністэрства абароны. 

Цяпер ФРГ плануе закупіць 350 новых БМП да 2020 года – разам з коштам распрацоўкі машын кантракт каштуе каля 4,3 млрд еўра. БМП узброеная 30-мм аўтаматычнай пушкай MK30-2/ABM, кулямётам і супрацьтанкавым ракетным комплексам, мае максімальную хуткасць у 70км/г – то бок можа рухацца на адной хуткасці з танкамі Leopard 2. Puma мае модульную кампазітную браню, якая абараняе ад падкаліберных снарадаў 45мм з лабавой праекцыі, 30мм снарадаў з бартоў і 14,5м куль з кармы. Наладаваная электронікай і моцнай оптыкай БМП, экіпаж якой складаецца з 3 чалавек, а дэсант – 6 чалавек, таксама абароненая ад мін і імправізаваных падрыўных прылад. У выніку вага машыны з максімальнай загрузкай дасягае 43 тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?