Члены каардынацыйнай групы «Не рабунку» вырашылі працягваць акцыю пратэсту супраць падаражэння электраэнергіі на праспекце Баграмяна, нягледзячы на заяву прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна.

Reuters

Reuters

У суботу Саргсян заявіў, што ўрад Арменіі возьме на сябе ўвесь цяжар, звязаны з павышэннем тарыфаў на электраэнергію да атрымання вынікаў аўдыту кампаніі «Электрасеткі Арменіі». Сумы, паводле яго слоў, будуць знойдзеныя са сродкаў, прадугледжаных на далейшае ўмацаванне бяспекі.

Дамоўленасць аб правядзенні аўдыту ў кампаніі «Электрычныя сеткі Арменіі» (даччынай кампаніі ІНТЭР РАО ЕЭС) была дасягнута напярэдадні на сустрэчы прэзідэнта Арменіі з сустаршынёй армяна-расійскай міжурадавай камісіі, міністрам транспарту РФ Максімам Сакаловым.

Арганізатары акцыі выйшлі да прысутных і заявілі, што людзям хочуць «падкласці пад галаву мяккую падушку» і што яны будуць працягваць дамагацца адмены рашэння, паколькі ўрад спрабуе вырашыць праблему за кошт бюджэту, «які належыць народу».

Член каардынацыйнай групы «Не рабунку» Вагінак Шушанян заявіў, што мітынг працягнецца да поўнай адмены рашэння аб павышэнні тарыфаў.

У заяве кіраўніка дзяржавы адзначаецца, што калі тарыф не падвысіцца, то энергетычная сістэма апынецца перад пагрозай разбурэння па эфекце даміно.

Пасля весткі аб рашэнні мітынгоўцы спачатку пачалі святкаваць перамогу, але праз некалькі хвілін іх настроі змяніліся. Яны сталі скандаваць «Мы застаемся» і «Адмена».

Начальнік паліцыі Уладзімір Гаспаран выказаў надзею, што ўсё будзе ў рамках закона. «Я лічу, што наш народ — разумны і мудры, асабліва моладзь. І яны ўсё добра ўспрымаюць», — падкрэсліў ён.

Кажучы пра тое, што частка мітынгоўцаў не лічыць, што дадзенае рашэнне адпавядае іх патрабаванням, начальнік паліцыі заявіў, што настаў час, калі ісціна выйдзе на паверхню, і стане ясна, хто на самай справе змагаўся, а хто прыйшоў на праспект Баграмяна, каб нешта «знайсці ў каламутнай вадзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?