«Я ведаю, што вы любіце насіць кашулі з вашым нацыянальным арнаментам, — распачаў інтэрв'ю Юрый Казіятка. — У нас таксама ёсць такія кашулі. Яны называюцца «вышыванкі». І мы хочам Вам падарыць такую кашулю з беларускім узорам. Можа быць, калі-небудзь Вы яе зможаце надзець ў нефармальнай абстаноўцы. Напрыклад, пры наступнай сустрэчы з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам».

«Вялікі дзякуй, яна выдатная! Калі б я ведаў, што Вы прыйдзеце у «вышыванцы», абавязкова надзеў бы кашулю з нацыянальным узорам», — адказаў Карэа.

«Мы чакаем прэзідэнта Лукашэнку. Даты візіту пераносіліся праз вельмі напружаны працоўны графік. Мы гэта выдатна разумеем. У любым выпадку спадзяемся, што прэзідэнт Беларусі зможа наведаць нашу краіну», — сказаў Рафаэль Карэа.

Аспекты перамоваў разнастайныя. «Гэта і палітыка, і эканоміка, бо нашы адносіны з Беларуссю заснаваныя не толькі на гандлі. У нас падобныя палітычныя погляды на светаўладкаванне і развіццё нашых краін», — сказаў ён.

«Разам з Беларуссю мы ўжо распрацоўваем першыя венесуэльскія рухавікі. Нам патрэбныя верталёты Мі. Замест таго, каб купляць іх, мы маглі б стварыць уласную фабрыку. Тым больш што многія краіны ў нашым рэгіёне таксама выкарыстоўваюць гэтыя верталёты. Па меншай меры, тут патрэбны цэнтр па навучанні, сервісны цэнтр.

Мы ўжо дамовіліся разам з Беларуссю збіраць беспілотныя лятальныя апараты «, — сказаў Рафаэль Карэа.

Паводле яго, больш за ўсё Эквадору патрэбныя навуковыя распрацоўкі і тэхналогіі вытворчасці. У гэтым Беларусь можа вельмі дапамагчы, калі не проста будзе прапаноўваць грузавікі, а пабудуе тут завод. «Акрамя таго, Беларусь дапамагае нам у многіх сферах, якія маюць стратэгічнае значэнне: сістэмы электрасеткі, геолага- і нафтаразведкі», — адзначыў прэзідэнт Эквадора.

Так, сёння «Беларуснафта» разам з эквадорскай дзяржаўнай кампаніяй «Петраамазонас» удзельнічае ў распрацоўцы нафтавых радовішчаў. Калі вынікі будуць ўдалымі, наступным крокам стане здабыча нафты.

«Да гэтага часу ў нас не толькі не было праблем з «Беларуснафтай», але мы вельмі задаволеныя тым, што найважнейшае беларускае прадпрыемства працуе ў нашай краіне», — падкрэсліў Рафаэль Карэа.

Падобнага нельга сказаць пра амерыканскую нафтаздабываючую кампанію Chevron, якая ў мінулае дзесяцігоддзе пры распрацоўцы тут радовішчаў нанесла Эквадору каласальную шкоду, а сёння адмаўляе сваю адказнасць за гэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?