Паліцыя ў Стамбуле выкарыстала гумовыя кулі і вадамёты для разгону людзей, што сабраліся на штогадовы гей-парад.
Паводле паведамленняў з цэнтральнай плошчы Таксім, паліцыянты ўжылі сілу пасля таго, як пратэстоўцы разгарнулі банеры з выявай прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў вобразе фашыста.
Нягледзячы на тое, што гомасэксуалізм не з'яўляецца злачынствам у Турцыі, гамафобія застаецца паўсюднай з'явай.
У мінулыя гады гей-парады праходзілі ў Турцыі без перашкодаў з боку ўладаў. Сёлета сваю ролю магло сыграць тое, што парад супаў са свяшчэнным для мусульман месяцам рамадан, адзначае Рэйтэр.
0
0
0
0
0
0