28 чэрвеня прайшлі чатыры матчы 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. «Мінск» разграміў «Граніт» — 5:0. Два галы на рахунку Юрыя Астравуха. Аўтсайдэр «Слуцк» у Гродне разграміў мясцовы«Нёман» — 4:0. Два галы забіў Ягор Зубовіч. Мазырская «Славія» ў гасцях выйграла ў «Гомеля» — 2:0, адзін з галоў на рахунку Дзяніса Лапцева. Ён па-ранейшаму лепшы бамбардзір чэмпіянату — 9 галоў, у мінскага дынамаўцаФатаса Бечырая — 7.

Барысаўскі БАТЭ ў прысутнасці 5 132 заўзятараў выйграў у брэсцкага «Дынама» — 1:0. Адзіны гол забіў Аляксей Рыас на 60-й хвіліне (гэта яго першы гол за каманду).

Яшчэ тры матчы прайшлі напярэдадні. У Бабруйску «Белшына» прайграла мінскаму «Дынама» — 0:2«Тарпеда-БелАЗ» выйграла ў «Віцебска» — 3:1, а «Шахцёр» ужо ў даданы час вырваў перамогу ў «Нафтана» — 1:0.

У чэмпіянаце Беларусі ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 32 ачкі, у мінскага «Дынама» — 24, у салігорскага «Шахцёра» 21 ачко.

Матчы 13-га тура пройдуць 4-5 ліпеня. Мінскае «Дынама» сустрэнецца з «Гомелем», а БАТЭ ў гасцях са «Слуцкам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?