Другія Еўрапейскія гульні могуць прайсці ў Беларусі. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэзідэнт НАК, памочнік прэзідэнта Беларусі па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў у эфіры праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1».

«Прапанова з боку еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў нам агучана. У выпадку нашага жадання такое мерапрыемства магло б адбыцца ў нас, калі б мы прапанавалі ўмовы яго правядзення, адэкватныя патрабаванням».

У той жа час, паводле яго слоў, фінансавы аспект пакуль прымушае вельмі моцна лічыць, бо на падрыхтоўку да гульняў неабходна выдаткаваць мільярды даляраў.

У Азербайджане спецыяльна да гульняў была пабудавана вельмі вялікая спартыўная інфраструктура. У Беларусі гэта і так ужо ёсць: вяслярныя каналы, мноства арэн, водна-спартыўных комплексаў, таму першапачатковыя выдаткі былі б ніжэйшыя.

«Але прыём 6000 атлетаў, каля 1500 афіцыйных асоб і журналістаў, забеспячэнне харчаваннем, пражываннем, транспартам, лагістыкай, трансляцыя карцінкі па ўсіх відах спорту — вось гэта, вядома, каштуе велізарных грошай», — сказаў Максім Рыжанкоў. Ён адзначыў, што Беларусь пакуль не адмовілася ад правядзення гульняў, роўна як і іншыя патэнцыйныя краіны-кандыдаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?