Жонка вядомага беларускага абаронцы, экс-гульца БАТЭ, а сёння лідара салігорскага «Шахцёра» Аляксадра Юрэвіча Святлана дала вялікае інтэрв'ю By.tribuna.com.

Распавяла яна і пра выступ мужа ў ФК «Карпаты» у 2007 г., дзе Аляксандр правёў год, але вярнуўся ў Беларусь, дзе потым паспяхова пяць год выступаў за БАТЭ.

«Але мне ў Львове вельмі спадабалася. Што цікава, там мы з ім размаўлялі па-беларуску. Калі заходзілі ў краму і пачыналі размаўляць па-руску, прадаўцы рабілі выгляд, што нічога не разумеюць. А вось да беларусаў ставіліся лаяльна. Калі сядалі ў маршрутку, таксама крычалі свой прыпынак па-беларуску. І ўсё так душэўна, атмасферна. Наогул, мне не хацелася з'яжджаць. Памятаю, як села ў цягнік і навярнуліся слёзы. Зрэшты, чалавек хутка да ўсяго прывыкае нанова», — кажа Святлана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0