Беларусь не павінна прывязвацца ў развіцці стасункаў з ЕС і ЗША да нейкіх канкрэтных падзей. Такую заяву 29 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску зрабіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне аб тым, як выбары паўплываюць на стасункі краіны з заходнімі партнёрамі.

«Мы не павінны імкнуцца да таго, каб ад гэтых падзей залежалі стасункі з нашымі партнёрамі. Самае галоўнае, каб была зацікаўленасць у развіцці стасункаў. У Беларусі яна ёсць», — сказаў Макей на сустрэчы з журналістамі, арганізаванай паводле вынікаў дыскусіі кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства.

Ён таксама дадаў: «Мы рэалісты і цудоўна разумеем, што для ЕС выбары адыгрываюць важную ролю. Мы хочам, каб выбары прайшлі ў максімальна транспарэнтнай манеры».

Макей нагадаў, што беларускі бок ужо аб'явіў пра намер запрасіць міжнародных назіральнікаў. «Мы не збіраемся закрываць працэс падрыхтоўкі і правядзення выбараў, — сказаў кіраўнік беларускага МЗС. — Зробім усё, каб гэтыя падзеі ў Беларусі прайшлі на высокім узроўні і пазбеглі той цыклічнасці, якая заўсёды ўзнікала раней. Спадзяемся, што гэтая традыцыя застанецца ў мінулым і мы не перанясем яе ў будучыню».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?