30.06.2015 / 14:09

Задорнаў жартуе пра збіты малазійскі Боінг. Зала смяецца ВІДЭА 27

У інтэрнэце з'явілася відэа, знятае адным з наведнікаў выступу знакамітага расійскага сатырыка Міхаіла Задорнава. 

На ім чуваць урывак, як «гумарыст» прыпісвае тагачаснаму афіцыйнаму прадстаўніку Дзярждэпа ЗША Джэн Псакі словы аб прычынах крушэння малазійскага «Боінга» ва ўкраінскім небе. 

«Самалёт упаў таму, што быў цяжэйшым за паветра», — кажа Задорнаў, «спасылаючыся» на амерыканку. 

Пасля гэтых словаў зала пачынае смяяцца, а Задорнаў робіць вынік, што, тым не менш, «амерыкосы» уздзейнічаюць на ўвесь свет. 

Насамрэч словы пра «цяжэйшы за паветра самалёт» належаць расійскаму пракурору Андрэю Дзяліеву, які такім жартам у 2010 годзе пракаментаваў падзенне расійкага МіГ-31 у Пермскім краі. 

Тады, праўда, абодва лётчыкі катапультаваліся і засталіся жывымі. Пры крушэнні Боінга над Украінай 17 ліпеня 2014 г. загінулі 298 чалавек. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

АГ

0
LMI / Адказаць
30.06.2015 / 14:23
Ну гэты дэбіл, якога проста немагчыма слухаць апошнія гадоў так 15, давлі папулярны сярод нашага насельніцтва
0
padarozhny / Адказаць
30.06.2015 / 14:44
Эфектыўнае замбаванне насельніцтва праз уздзеянне на эмоцыі. P.S. Вайна ва Украіне - бы рэнтгенаўскае выпраменьванне - выяўляе сапраўднае нутро людзей. Задорнаў, Кабзон, Лук'яненка etc...
0
Быть войне / Адказаць
30.06.2015 / 14:50
Целая 130 миллионная страна беснуется, на всех уровнях, от президента до шута. Жаждет крови и горя. На месте родных, погибших на борту самолёта, засудил бы этого шута, чтобы над горем и болью не потешался. Россия сошла с ума.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру