30.06.2015 / 16:35

Таццяна Караткевіч падала ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 15 ліпеня трох пікетаў ВІДЭА 7

Актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, якая мае намер балатавацца на пасаду прэзідэнта ад кааліцыі «Народны рэферэндум», падала ў Мінскі гарвыканкам заяўку на правядзенне 15 ліпеня ў сталіцы трох пікетаў — каля ГУМа, Камароўскага рынку і ГЦ «Карона».

Заяўка была пададзеная 30 чэрвеня, неўзабаве пасля таго, як Палата прадстаўнікоў прыняла рашэнне прызначыць выбары прэзідэнта Беларусі на 11 кастрычніка.

«Сёння прызначаныя прэзідэнцкія выбары, і я пацвярджаю свой удзел. Мы падаем заяўкі на правядзенне пікетаў для арганізацыі і фарміравання ініцыятыўных груп. Гэтым мы падкрэсліваем свой актыўны ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі», — сказала Караткевіч журналістам.

Паколькі ніхто з чыноўнікаў Мінгарвыканкама да Караткевіч не выйшаў, сваю заяву на правядзенне пікетаў яна пакінула ў адмысловай скрыні для зваротаў, які знаходзіцца ў вестыбюлі.

Па словах Андрэя Дзмітрыева, старшыні кампаніі «Гавары праўду!» і кіраўніка перадвыбарчага штаба Караткевіч, заяўкі на правядзенне аналагічных пікетаў плануецца падаць у 40 гарадах Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
heaver / Адказаць
30.06.2015 / 17:22
Говорить на камеру она не умеет, а следовательно прямой эфир на тв ее зарежет на корню.
0
Пятро Касьнерык / Адказаць
30.06.2015 / 17:45
"...Мы падаем заяўкі на правядзенне пікетаў ДЛЯ арганізацыі і фарміравання ініцыятыўных груп», — сказала Караткевіч \\\\\\\\\\\ нармалёва! Актывістка кампаніі «Гавары праўду» будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта ад КААЛІЦЫІ «Народны рэферэндум» а арганізоўваць і фарміраваць ініцыятыўныя групы будзе ў пікетах з наведвальнікаў ГУМа, Камароўскага рынку і ГЦ «Карона».
0
туш / Адказаць
30.06.2015 / 18:04
Імітацыя дзейеасці. Здамайцеся панове, будзе гучней і справядлівей.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру