Навукоўцы Каралінскага інстытута (Швецыя) распрацавалі штучную біяэлектронную копію нейрона, пра што распавялі ў часопісе Biosensors and Bioelectronics.

Штучны нейрон не мае ніводнай «жывой» часткі, але здольны да той жа функцыі, што і чалавечая нервовая клетка, ды камунікуе такім жа спосабам.

Створаныя навукоўцамі «кіберклоны» нейронаў, як і сапраўдныя нейроны, здольныя канвертаваць хімічныя сігналы ў электрычныя і наадварот. З адной крыніцы хімічнага сігналу, талерачкі з рэчывам, апарат атрымлівае інфармацыю, якую канвертуе ў электрычны сігнал, а затым перадае інфармацыю ў другую талерачку праз нейрамедыятар — рэчыва пад назвай ацэтылхалін. Уздзеянне нейрамедыятару на арганізм можна прасачыць.

Пакуль што штучны нейрон у дзясяткі тысяч разоў большы за сапраўдны нейрон (апошнія маюць памеры цела ад 3 да 130 мікраметраў). Навукоўцы пакуль не дадалі нават бесправадное дыстанцыйнае кіраванне штучным нейронам.

Але сам факт капіявання функцый нейронаў дэманструе патэнцыял біяэлектронных нейронаў у тэрапіі: тэарэтычна, яны змогуць замяніць пашкоджаныя нервовыя клеткі і дапамагчы ў лекаванні звязаных з такімі пашкоджаннямі хвароб.

Схема: Karolinska Institutet

Схема: Karolinska Institutet

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?