30.06.2015 / 18:50

Алена Анісім не будзе вылучацца ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 10

Алена Анісім прыняла рашэнне спыніць удзел у кампаніі па вылучэнні кандыдатуры на пасаду прэзідэнта. Пра гэта яна паведаміла сёння падчас прэс-канферэнцыі.

«Я разумею, што ў дадзенай сітуацыі перамогу атрымаць немагчыма, а я звыкла дасягаць поспеху ў любой справе, за якую бяруся», — сказала Анісім. 

Кіраўнік штабу, старшыня «ТБМ» Алег Трусаў, заявіў, што без адзінага кандыдата ад апазіцыі наменклатуру сёння не перамагчы. 

На пытанне, ці будзе Анісім падтрымліваць кагосьці з патэнцыйных кандыдатаў, яна адказала, што па дапамогу ў каардынацыі намаганняў пакуль ніхто не звяртаўся, таму казаць пра гэта рана. Аднак спыняць працу ініцыятыўная група не збіраецца: ужо ў верасні адбудзецца наступная сесія Кангрэса за незалежнасць. 

ЗП, фота Сяргея Гудзіліна

0
Малайчына Алена! / Адказаць
30.06.2015 / 19:03
Калі прыйдзе да ўлады хоць які-небудзь апазіцыянер, то з гэтага моманту на Беларусі пачнецца хаос. Бо апазіцыйныя Лебядзі, Ракі і Шчупакі не будуць слухацца і паважаць такога апазіцыянера-кіраўніка Беларусі. Бо яны па звычцы не слухаюць адзін аднаго ўжо дваццаць-дваццаць пяць год. Апазіцыйная рэвалюцыя беларусам непатрэбна. Дый ніякая непатрэбна.
0
Лявон / Адказаць
30.06.2015 / 19:55
Мабыць зразумела спадарыня...
0
Шэкспір / Адказаць
30.06.2015 / 20:08
Якое гора для Лукі! Алена, ды яшчэ Анісім, ня хоча быць перасідзентам. Клаунада з клаунэсамі і клоунамі працягваецца ў атачэньні Трусавых... Усе сьмяюцца! А некаторые тут яшчэ кажуць, што Лука з пагарэлага тэатра.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру