Сьвята‑Багаяўленскі Куцеінскі мужчынскі манастыр у горадзе Оршы Віцебскай вобласьці плянуецца ўзнавіць і адрэстаўраваць.

Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намесьніца начальніка аддзелу навукова‑праектных работ і рэстаўрацыйнай вытворчасьці ўпраўленьня па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Вольга Міхайлава, Беларуская рэспубліканская навукова‑практычная рада ў пытаньнях гісторыка‑культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры рэкамэндавала Віцебскаму аблвыканкаму вызначыць замоўцу на выкананьне работ па праектаваньні, рэстаўрацыі, рэканструкцыі, узнаўленьні й прыстасаваньні гісторыка‑культурнай каштоўнасьці «Куцеінскі манастыр» і ўнесьці прапанову па фінансаваньні работ з долевым удзелам мясцовага бюджэту.

Генэральнаму праектавальніку сумесна з замоўцам, Віцебскай япархіяй, Куценіскім манастыром прапанавана распрацаваць рэстаўрацыйнае заданьне на выкананьне праектна‑каштарыснай дакумэнтацыі, выпрацаваць прапановы па тэрмінах, аб’ёмах і этапах работ на тэрыторыі Куцеінскага манастыра. Завершыць навукова‑праектную дакумэнтацыю работ першага этапу прадугледжана сёлета да 10 траўня.

На разгляд Беларускай рэспубліканскай навукова‑мэтадычнай рады будуць пададзеныя прапановы па этапах выкананьня работ і па аб’ёме іх фінансаваньня. Мяркуецца, што першы этап фінансаваньня работ па Куцінскім манастыры пачнецца ў 2009 годзе.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0