У Беларусі ў 2016-2020 гадах прапануецца рэалізаваць 24 дзяржаўныя праграмы. Аб гэтым паведаміў сёння міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі ў час пасяджэння прэзідыума Савета Міністраў, прадстаўляючы праект асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на будучую пяцігодку.

«На пяцігодку прапануецца 24 дзяржаўныя праграмы замест 101, — адзначыў міністр. — Пры гэтым 2/3 усіх бюджэтных сродкаў, выдзеленых на праграмныя мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця, ідзе на развіццё чалавечага патэнцыялу». Такім чынам, сацыяльная накіраванасць эканамічнай палітыкі на 2016-2020 гады захоўваецца.

Паводле слоў Уладзіміра Зіноўскага, пералік дзяржпраграм ужо адпрацаваны з зацікаўленымі і ў цэлым узгоднены. Засталося адно пытанне — па праграме дэмаграфічнай бяспекі, якая значна перасякаецца па мерапрыемствах з праграмай здароўя народа, адзначыў кіраўнік Мінэканомікі. У сувязі з гэтым прапануецца сфарміраваць адну дзяржаўную праграму — «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Беларусі» на 2016-2020 гады.

«Што ж датычыцца далейшай адпрацоўкі, рабочая група просіць прыняць праект пераліку дзяржпраграм за аснову, даручыць заказчыкам, каардынатарам з улікам асноўных палажэнняў пяцігодкі ўзгадніць канчатковыя найменні дзяржпраграм, пачаць фарміраванне праектаў канцэпцый дзяржпраграм, якія дэталізуюць работу па прыярытэтах пяцігодкі, узгадняючы з калегамі міжгаліновыя пытанні», — прадоўжыў міністр.

На гэту работу прапанавана адвесці 2 месяцы.

Як адзначыў у ходзе пасяджэння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, фарміраванне дзяржаўных праграм згодна з праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця ажыццяўлялася на новых прынцыпах — усе яны, як агучвалася раней, павінны распрацоўвацца ў развіццё прыярытэтаў, вызначаных на будучую пяцігодку. «Фактычна прапануецца пераход на праграмна-мэтавы метад бюджэтнага планавання, арыентаванага на вынік», — растлумачыў кіраўнік урада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?