30.06.2015 / 22:01

Закаханы кіевец зладзіў перапіску з дзяўчынай на рэкламных расцяжках 3

Але яна ўсё роўна яму адмовіла.

У Кіеве завяршылася незвычайная гісторыя кахання, за якой гараджане назіралі з дапамогай вулічнай рэкламы.

vesti-ukr.com

Каля двух тыдняў таму ў Пячэрскім раёне з'явіліся сіцілайты, на якіх Кені, персанаж мультсерыяла «Саўс-парк», казаў: «Будзем разам, як ні круці!», «Саша, пералайкаю ўсе твае фоты!», «Саша, мне ёсць чым здзіўляць!» — абяцаў вырашаць усе праблемы і нават знайсці супольную мову з Сашынай мамай. Кіеўцы доўга гадалі, што за настойлівы жаніх угаворвае прыгажуню выйсці за яго замуж, і спадзяваліся, што ўсё ў пары будзе добра.

Аказалася, аўтар задумы — 31-гадовы харкавец, супрацоўнік IT-кампаніі Яўген, які прыдумаў серыю малюнкаў з подпісамі, каб дамагчыся рукі 27-гадовай мадэлькі Аляксандры, з якой растаўся пасля двухгадовых адносін.

«Мы з ёй пазнаёміліся ў маі 2013 года на яхтынгу ў Грэцыі. Кахання з першага погляду не было, але пагутарылі, я ўбачыў, што ў ёй шмат добрых якасцей. Потым было некалькі бурных растанняў, сыходзіліся, зноў рассталіся. Саша — дзяўчына артыстычнага характару, я ведаў, што ёй спадабаецца такі крэатыў. Таму звярнуўся ў рэкламнае агенцтва і выкупіў усе свабодныя сіцілайты і расцяжкі ў тым раёне, дзе яна жыве. У подпісах я выкарыстаў фразы, пра якія яна сапраўды б зразумела, што гэта ёй. На жаль, плёну гэта не прынесла, яна не захацела вярнуцца да мяне. Але рэклама пацешыла людзей, прымусіла кагосьці ўсміхнуцца. Пакуль я астываю ад гэтых стасункаў», — распавёў Яўген.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
belariy / Адказаць
01.07.2015 / 10:47
нестандартна. цікава.
0
Аматар / Адказаць
01.07.2015 / 12:04
перапіска - гэта двухбаковы акт.
0
Боцман / Адказаць
02.07.2015 / 08:40
"В этот раз все серьезно, САША" пропустили ли бы у нас ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру