30.06.2015 / 22:24

Еўрагрупа адмовілася працягнуць праграму дапамогі Грэцыі 3

Еўрагрупа не пагадзілася рэструктураваць доўг і працягваць праграму дапамогі Грэцыі, паведамілі ў «Твітэры» міністры фінансаў Славакіі Пётр Казімір і Фінляндыі Аляксандэр Стуб.

Гэта азначае, што апоўначы па мясцовым часе (01:00 па Мінску) мінае падоўжаная да 30 чэрвеня другая праграма міжнароднай фінансавай дапамогі Грэцыі, у рамках якой Афіны недаатрымалі каля 7,2 млрд еўра.

Кіраўнік Еўрагрупы Ерун Дэйсельблум заявіў, што калі Грэцыя прадставіць у сераду новую прапанову партнёрам па еўразоне, яе абмяркуюць у той жа дзень.

Прадстаўнік кіраўніка Еўрагрупы адзначыў, што чарговая сустрэча таксама пройдзе ў фармаце тэлеканферэнцыі ў сераду раніцай пасля абвяшчэння аб новым лісце ад урада Грэцыі.

Грэчаскі ўрад прапанаваў еўрапейскім крэдыторам новы план выхаду з пераддэфолтавага крызісу літаральна за некалькі гадзін да таго, як павінен скончыцца крайні тэрмін выплаты за 1,6 млрд еўра Міжнароднаму валютнаму фонду.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лявон / Адказаць
30.06.2015 / 22:57
Працаваць мабыць не хочуць,а жыць добра хочуць! НЯХАЙ ВЕРНУЦЬ УЗЯТЫЯ ГРОШЫ ШАНОУНЫЯ ГРЭКІ! Любіш узяць-любі і аддаць кажуць беларусы!
0
вован коровин / Адказаць
01.07.2015 / 07:18
Лявон, працаваць добра не азначае дабрабыт жыцця. Праз финансавую систэму любога працауника можна абанкруциць.
0
Няхлюй / Адказаць
01.07.2015 / 11:35
Лявон, і колькі ж табе асабіста павінныя грэкі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру