НАК «Нафтагаз Украіны» з 1 ліпеня 2015 года прыпыняе закупку газу ў ААТ «Газпром», бо ўмовы далейшай пастаўкі расійскага газу ва Украіну не былі ўзгоднены падчас трохбаковых перамоў у Вене. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Нафтагаза».

«У сувязі з тым, што 30 чэрвеня 2015 г. завяршаецца тэрмін дзеяння дадатковага пагаднення паміж НАК «Нафтагаз Украіны» і ААТ «Газпром», а ўмовы далейшай пастаўкі расійскага газу ва Украіну не былі ўзгодненыя сёння ў час трохбаковых перамоваў у Вене, «Нафтагаз» прыпыняе закупку газу ў расійскай кампаніі. Транспарціроўка газу па тэрыторыі Украіны для еўрапейскіх кліентаў «Газпрома» будзе працягвацца ў поўным аб'ёме ў адпаведнасці з кантрактнымі ўмовамі.

Важнай умовай аднаўлення закупкі расійскага газу з'яўляецца ўзгадненне часовай пазіцыі адносна спрэчных пунктаў кантракту паміж «Нафтагазам» і «Газпромам» на тэрмін мінімум да завяршэння I квартала 2016. Дамоўленасці павінны быць выкладзены і замацаваны такім чынам, што прадаставіць кожнаму з бакоў упэўненасць у іх выкананні. Пытанне канчатковых разлікаў паміж «Нафтагазам» і «Газпромам» будзе вырашана ў ходзе арбітражнага разбору адносна кантракту на пастаўку газу паміж «Нафтагазам» і «Газпромам» у Арбітражным інстытуце Стакгольма», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?