Учора Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка на запрашэньне рэктара Пятра Кухарчыка наведаў надзвычайны і паўнамоцны пасол Азэрбайджанскай рэспублікі ў Беларусі прафэсар Алі Нагіеў.

Беларусь і Азэрбайджан супрацоўнічаюць па шэрагу кірункаў, у тым ліку і ў галіне адукацыі. Гэтак, між БДПУ і Бакінскім славянскім унівэрсытэтам падпісаная двухбаковая дамова пра супрацоўніцтва. Адзін зь яе пунктаў уключае ў сябе распрацоўку і рэалізацыю сумесных праектаў, у ліку якіх — адкрыцьцё ў ВНУ дзьвюх краін новых спэцыяльнасьцяў: у БДПУ —«азэрбайджаназнаўства», а ў БСУ —«беларусазнаўства». Дарэчы, як паведамілі ў БДПУ імя Танка, «азэрбайджаназнаўства» дагэтуль не выкладалася ні ў адной зь беларускіх ВНУ.

У рамках гэтай жа дамовы заплянавана і стварэньне цэнтраў азэрбайджанскай і беларускай культуры.

Паводле: Вера Артэага, «РЭСПУБЛIКА»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0