Украінскія ўлады дэпартавалі журналістку расійскага Першага канала Аляксандру Чарапніну за «антыўкраінскую дзейнасць», паведамілі ў Службе бяспекі Украіны.

Як заявілі ў СБУ, Чарапніна атрымала забарону на ўезд на тэрыторыю Украіны тэрмінам на тры гады.

Прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская патлумачыла, што Чарапніна «спрабавала зняць падстаўны ролік, які будзе дыскрэдытаваць украінскую ўладу».

Інфармацыю аб дэпартацыі пацвердзіў намеснік генеральнага дырэктара Першага канала Кірыл Кляймёнаў, які заявіў, што раніцай у сераду журналістка не выйшла на сувязь з маскоўскай рэдакцыяй, а яе калега-аператар знайшоў пустую кватэру, у якой раней жыла Чарапніна.

«Наш карэспандэнт [пазней] выйшла на сувязь і паведаміла, што яе высылаюць самалётам з Кіева. Гэта была дэпартацыя, падобная на выкраданне», — лічыць Кляймёнаў.

Украіна не першы раз забараняе ўезд расійскім журналістам. У канцы 2014 года пад забарону патрапілі 83 карэспандэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?