Вікторыя Азаранка (24-е месца ў рэйтынгу ВТА) выйшла ў трэці круг (1/16 фіналу) Уімблдонскага тэніснага турніру.

1 ліпеня ў другім раўндзе беларуская спартсменка перамагла бельгійку Кірстэн Фліпкенс (96) — 6:3, 6:3 і цяпер сустрэнецца з Крысцінай Младэнавіч з Францыі (38).

Выбыла з барацьбы Аляксандра Сасновіч (137), якая прайграла ў другім крузе Зарыне Дыяс (Казахстан, 34) — 5:7, 1:6.

Першы круг (1/32 фіналу) мужчынскага парнага разраду пераадолелі Максім Мірны (42) і Лукаш Кубат (48). Беларуска-польскі дуэт узяў верх над французамі Адрыянам Манарына (313) і Лукой Пуем (361) — 7:5, 6:4, 6:3. Наступныя сапернікі Мірнага і Кубата — «пасеяныя» пад шостым нумарам іспанцы Марсель Гранольерс (13) і Марк Лопес (12).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?