Саудаўскі прынц аль-Валід заявіў, што вырашыў аддаць на дабрачыннасць усе свае грошы, якія ацэньваецца ў 32 млрд даляраў.

На спецыяльнай прэс-канферэнцыі прынц растлумачыў, што плануе пералічыць сродкі дабрачынным арганізацыям у некалькі траншаў.

У першую чаргу прынц мае намер дапамагаць дабрачынным таварыствам, якія змагаюцца за правы жанчын, а таксама спансуюць вывучэнне невылечных хвароб, дапамагаюць ахвярам стыхійных бедстваў і папулярызуюць здаровы лад жыцця.

Аль-Валід не ўдакладніў, калі менавіта мае намер скончыць перавод грошай, адзначыўшы толькі, што працэс зойме некалькі гадоў. Ён не сказаў, як такі крок адаб'ецца на яго асабістым дабрабыце, паведаміўшы толькі, што дзеці падтрымалі яго рашэнне.

Прынц аль-Валід з'яўляецца членам саудаўскай каралеўскай сям'і. Ён таксама вядомы як буйны прадпрымальнік, які зарабіў грошы на інвестыцыйных праектах. Прынц займае 22-е месца ў спісе самых багатых людзей у свеце па версіі часопіса Forbes.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?