Тарыфы на правядзеньне дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў на дыягнастычных станцыях Беларусі павышаныя ў сярэднім на 25%. Гэта прадугледжана пастановай Савету Міністраў №222 ад 18 лютага 2008 году.

Кошт правядзеньня дзяржтэхагляду

  • легкавога аўтамабіля, які працуе на бэнзыне, складзе 24400 беларускіх рублёў (раней 19500),
  • легкавога аўтамабіля з рухавіком на дызэльным або газавым паліве — 25900 (было 20700)
  • матацыкла ці матаролера, матацыкла з вазком —11100 (раней 8900),
  • аўтобуса — 32500 (26000)
  • грузавога аўтамабіля — ад 28800 да 42500
  • прчэпаў — ад 8100 да 22500

Паводле АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0