На азёрным востраве каля мястэчка Зарасай (паўночны ўсход Літвы) 24-25 ліпеня пройдзе чарговы музычны фестываль Galapagai. Арганізатары абяцаюць два дні музыкі, забаў і астраўной рамантыкі пад знакам вясёлай чарапахі. Сёлета дэвіз Galapagai: «Больш энергіі! Больш фестывалю!».

На чатырох сцэнах можна будзе паслухаць беларусаў Trubetskoy, брытанскіх электроншчыкаў Pendulum (DJ Set & Verse), амерыканскіх рэпераў Mobb Deep і літоўская інды-спявачкі Аліны Арловай, сярод хэдлайнераў гэтага года таксама брытанcкія інды-рокеры Toploader і бітбоксер The Petebox, літоўскія рэперы G&G Sindikatas і выканаўцы меладычнага сінт-попу Golden Parazyth.

Бясплатная віза без консульскага збору з тэрмінам з 23 да 26 ліпеня ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі (!) імянных квіткоў на фестываль. Квіток на два дні з кэмпінгам каштуе 700 тысяч.

Таксама прапануецца камфорт-квіток з намётам на чатырох — 1,1 млн з чалавека, на трох — 1,15 млн, на дваіх — 1,2 млн. Набыць квіткі можна анлайн, а таксама ў афлайнавых касах і ў пабе «Графіці».

Працэс разгляду візавых хадатайніцтваў – спрошчаны, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні плацежаздольнасці не патрабуюцца.

Падача дакументаў на візу ў Амбасадзе Літвы ў Беларусі (Мінск) і Генеральным консульстве Літвы ў Гродне. Падача ажыццяўляецца толькі па папярэдняй рэгістрацыі на сайце evas2.urm.lt. Дакументы на візу могуць быць таксама прадстаўлены ў Візавы цэнтр Літвы па месце жыхарства (Мінск, Гомель, Гродна, Брэст). Апошні дзень падачы дакументаў – 16 ліпеня. Пакрокавая інструкцыя па атрыманні візы ёсць на сайце graffiti.by.

***

Фестываль Galapagai праходзіць з 2011 года. Некалькі год ён запар намінаваўся на «Лепшы малы фестываль Еўропы». У мінулыя гады ад Беларусі ў ім бралі ўдзел «Ляпіс Трубяцкі», Akute, «Крамбамбуля» і «Без білета».

Населены пункт Зарасай знаходзіцца ў 131 кіламетры на поўнач ад Вільні, каля мяжы з Латвіяй і Беларуссю. Ад Браслава да Зарасая (праз Даугаўпілс) – 70 км. Даехаць туды можна на асабістым аўто альбо на цягніку з Вільні (да станцыі Турмантас, далей маршрутка).

Едзьце таксама:

16 летніх фэстаў Беларусі

30 музычных фэстаў блізкага і далёкага замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?