Гран-пры фестывалю атрымала кампанія «Арт-сядзібы» — вышымайкі. Фотарэпартаж НН з цырымоніі «Аднак-2015».

Гран-пры фестывалю за 2015 год атрымаў праект «Вышымайка» «Арт-сядзібы». Павал Белавус, атрымаўшы дыплом, сказаў, што 3 гады «артсядзібаўцаў» выганялі з офісаў, і яны за гэты час загартаваліся, навучыліся змагацца за тое, каб было добра беларускай мове і культуры, а цяпер змаглі перамагчы. Ён заклікаў рэкламадаўцаў і бізнэсоўцаў не баяцца выкарыстоўваць беларускую мову ў рэкламе і бізнэсе.

Мэнеджар «Арт-Сядзібы» Павел Белавус атрымлівае ўзнагароду «Аднак-2015».

Адкрыццё фестывалю Аднак-2015.

Вядоўцы фэсту аднак - Ганна Хітрык і Павал Харланчук.

Ганаровыя статуэткі пераможцаў конкурсу.

Заля была запоўнена поўнасцю.

Стэнд кампаніі «Аліварыя» падчас фэсту Аднак-2015.

Ва ўнутранным дворуку цэнтра імя Ёханэса Раў падчас фэсту Аднак-2015.

Усяго ў конкурсе было 23 намінацыі — ад стрыт-арту і віруснай рэкламы да прынтоў і сацыяльнай рэкламы. Фестываль прайшоў пад дэвізам «Годны шлях рэкламіста» — як выклік і адказнасць да сучаснай прафесіі спецыяліста па камунікацыях у беларускай інфармацыйнай і медыяпрасторы. 

Спіс пераможцаў па намінацыях:

Тэлевізійная рэклама тавараў

2 месца. Серыя ролікаў квасу «Хатні»: «Зюзя», «Прыкметы», «Кірмаш». Аўтар: рэкламнае агенцтва Forte Grey

Тэлевізійная рэклама паслуг

3 месца. Серыя ролікаў «У краіне Зая». Аўтар: Матэўш Адамскі, аддзел прамоцыі тэлеканала «Белсат»

Іміджавы рэкламны ролік

3 месца. «Банк БелВЭБ. Банк для вашых ініцыятыў». Аўтар: рэкламнае агенцтва Hunters Communications

Indoor-рэклама, постар

2 месца. «Увага! Зараз вылеціць птушка». Аўтар: рэкламнае агенцтва Hepta Group

Каляндар

2 месца. «Не маўчы па-беларуску». Аўтары: Дар’я Мандзік, Анатоль Лазар

Карпаратыўны стыль

2 месца. «Крывічы. Маю гонар, бо я донар». Аўтары: Алена Шыбут, Ирына Дубяга, брэндынгавая кампанія AIDA Pioneer

1 месца. «Літрадыё». Аўтар: дызайн-студыя 5005

Лагатып

3 месца. «Крывічы. Маю гонар, бо я донар». Аўтары: Алена Шыбут, Ірына Дубяга, брэндынгавая кампанія AIDA Pioneer

Паштоўкі, флаеры, запрашэнні і інш.

3 месца. Vieršnica. Аўтар: Юлія Галавіна, Алесь Плотка, пры ўдзеле Лізы Пастушэнка і Юліі Ляшкевіч

Рэкламныя сувеніры і бізнес-падарункі

1 месца. «Святы ў родных рытмах». Навагоднi вiнiл ад Vondel. Аўтар: група кампаній Vondel / Hepta

Ролікі для радыёэфіру

3 месца. Серыя радыёролікаў для кваса «Хатнi». Аўтар: рэкламнае агенцтва Forte Grey

Web-сайт

3 месца. Paštoŭka.by. Аўтары: Laisvės Studija, Кірыл Калбаснікаў, Ілля Шыла

Рэкламная кампанія ў сацыяльных сетках, кам’юніці

3 месца. #мнепатрэбна. Аўтары: Дар’я Кароль, Дзянiс Елiсееў, Аляксандр Шалiма, Дар’я Сабiнiна, Сяржук Ганчарэнка, Павел Грачоў, Марыя Сцяпанава

2 месца. «23 лютыя віншаванні ад Vondel Digital». Аўтар: група кампаній Vondel / Hepta

Вірусная рэкламная кампанія

2 месца. «Вышымайка». Аўтар: «Арт Сядзіба»

Друкаваная і вонкавая рэклама, постары, паштоўкі і інш.

3 месца. «Родныя даты». Аўтар: кампанія «БелЗнешРэклама»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?