Грамадзяне дапамаглі ўстанавіць асобу падазравага ў нападзе на жанчыну ў Мінску, і супрацоўнікі міліцыі аператыўна яго затрымалі. Устаноўлена таксама яго непасрэдная замешанасць у забойстве мужчыны ў мікрараёне Шабаны, інфармуе ГУУС Мінгарвыканкама.

Як паведамлялася раней, раніцай 25 чэрвеня недалёка ад гіпермаркета «Прастор» у Шабанах быў знойдзены труп 34-гадовага будаўніка. Па характары цялесных пашкоджанняў стала зразумела, што напярэдадні вечарам яго моцна збілі, што і паслужыла прычынай смерці. Высвятленне акалічнасцяў здарэння і ўстанаўлення асобы зламысніка пачалі дасведчаныя супрацоўнікі крымінальнага вышуку МУС, ГУУС Мінгарвыканкама і Заводскага РУУС сталіцы. 

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў паступіла інфармацыя аб нападзе на маладую жанчыну, учыненым недалёка ад месца забойства прыкладна ў той жа перыяд часу. 

Пасля дэталёвай прапрацоўкі відэаінфармацыі гандлёвага цэнтра і прылеглых тэрыторый і сабранай аператыўнай інфармацыі было вычленена кола асоб, якія маглі быць замешанымі ў злачынстве. Па дапамогу ва ўстанаўленні двух чалавек з гэтага кола супрацоўнікі міліцыі па чарзе звярталіся да грамадзян. Сродкі масавай інфармацыі і шэраг інтэрнэт-парталаў размясцілі гэту інфармацыю, у выніку чаго ад грамадзян паступілі звесткі, дзякуючы якім супрацоўнікі крымінальнага вышуку змаглі ўстанавіць асобы тых, каго адшукваюць. Адзін з іх, як высветлілася, не меў дачынення да злачынстваў, другі зараз з'яўляецца падазраваным. 

Гэта 29-гадовы непрацуючы жыхар Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, раней судзімы за рабаванне. Вечарам 1 ліпеня пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення «Алмаз» МУС і СОБР унутраных войскаў ён быў затрыманы па месцы жыхарства.

Вядома, што забойства было ўчынена з карысці — каб завалодаць маёмасцю. Здабычай сталі залаты заручальны пярсцёнак і мабільны тэлефон. 

Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?