Манументальна-дэкаратыўную скульптуру «Дзед-глыбачанін» адкрылі ў Глыбокім на свяце горада. Гэта зборны вобраз жыхара горада.

Прататыпам з’яўляецца педагог, гісторык, краязнаўца з Глыбокага Аляксандр Сабалеўскі.

Ініцыятарамі ўстаноўкі скульптуры на беразе возера і спонсарамі сталі ўнукі Аляксандра Сабалеўскага – Дзмітрый і Антон.

На помнік было выдаткавана каля 1,3 млрд рублёў.

Па словах аўтара помніка, менскага скульптара Аляксандра Тухто, над скульптурай працавалі каля года. - Помнік рабіўся спачатку ў пластыліне, пасля фармаваўся, потым на завод – адліваўся ў бронзе. Было цікава распрацоўваць гэтую кампазіцыю. З Сабалеўскімі мы сустракаліся, думалі: як і што. І вось, калі такая кампазіцыя з’явілася, усе пагадзіліся: гэта тое, што трэба, лягло на душу.

Скульптура адлюстроўвае пажылога інтэлігентнага мужчыну ў капелюшы. На каленях у яго кніга. Ён вяртаецца з рыбалкі, а ў лодцы знаходзіцца злоўленая рыба. Побач з мужчынам сядзіць кот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?