Джыхадзісты «Ісламскай дзяржавы» размясцілі ў інтэрнэце відэа, у якім, як сцвярджаецца, паказана, як баевікі расстрэльваюць 25 чалавек на руінах старажытнага горада Пальміра, статуі якога ісламісты разбуралі на гэтым тыдні.

Як відаць на кадрах відэазапісу, некаторым забойцам 13—14 гадоў.

Пры гэтым запіс упершыню з'явілася на акаўнтах, раней не звязаных з «Ісламскай дзяржавай».

У відэароліку таксама прысутнічаюць некалькі сотняў гледачоў пакарання ў цывільным, сярод якіх ёсць маленькі хлопчык.

Адразу пасля захопу руін старажытнага горада ў маі джыхадзісты расстралялі 20 чалавек у Пальміры.

На гэтым тыдні на поўначы Сірыі атрады ісламістаў пачалі масіраваны наступ, маючы намер канчаткова адбіць горад Алепа ва ўрадавых сіл.

За чатыры гады грамадзянскай вайны ў Сірыі загінулі 230 тысячаў чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?