Пра выпадак 4 ліпеня напісаў у сваім фэйсбуку кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі.

«Сёння новы кіраўнік [Адэскага] УУС [Гія Лорткіпанідзэ — НН] правёў аперацыю і злавіў на атрыманні хабару двух афіцэраў вышуковага аддзела адэскай міліцыі. Падчас правядзення аперацыі нават прыйшлося адкрыць агонь. Для тых, хто яшчэ не зразумеў, мы будзем паляваць на хабарнікаў штодня і круглыя суткі, гэтыя дзеянні будуць набіраць сілу штодня да моманту, пакуль вобраз дзеянняў праваахоўных органаў цалкам не зменіцца. Не хочаце ў турму, пішыце заяву і ідзіце ў бізнэс», — напісаў Саакашвілі.

***

Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі быў прызначаны кіраўніком Адэскай адміністрацыі ў канцы мая. За месяц ён зрабіў шэраг радыкальных крокаў.

Саакашвілі звольніў 20 чыноўнікаў і разагнаў два падраздзяленні абладміністрацыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?