У Грэцыі адкрыліся ўчасткі для галасавання на рэферэндуме аб умовах аказання краіне міжнароднай дапамогі. Мяркуецца, што ўчасткі закрыюцца а 19-й.

Рэферэндум быў прызначаны прэм'ер-міністрам Алексісам Цыпрасам.

Грамадзянам прапанавана вызначыць, ці павінна краіна прыняць або адхіліць пагадненне з міжнароднымі крэдыторамі аб выхадзе з даўгавога крызісу.

Раней прэм'ер-міністр заклікаў грэкаў сказаць рашучае «Не» на рэферэндуме, а міністр фінансаў краіны Яніс Варуфакіс абвінаваціў крэдытораў Грэцыі ў «тэрарызме».

Лідары ЕС папярэдзілі, што калі грэкі адкінуць умовы прадастаўлення фінансавай дапамогі, гэта можа азначаць выхад Грэцыі з еўразоны.