У матчы групавога турніру Ціхаакіянскіх гульняў, якія з'яўляюцца кваліфікацыяй на АГ-2016 у Рыа-дэ-Жанейра, фіджыйцы разграмілі каманду Мікранэзіі з лікам… 38:0. У першым матчы на турніры зборная Мікранэзіі з лікам 0:30 саступіла камандзе Таіці.

На жаль для фіджыйцаў, рэкорд не будзе афіцыйна ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, бо Мікранезія на дадзены момант не ўваходзіць у ФІФА. Такім чынам, афіцыйным рэкордам па-ранейшаму будзе лічыцца перамога Аўстраліі над Амерыканскім Самоа з лікам 31:0 у адборачным турніры ЧС-2002.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?