Форвард «Барселоны» і нацыянальнай зборнай Аргенціны Ліянэль Месі адмовіўся ад узнагароды найлепшаму футбалісту Кубка Амерыкі — 2015.

Тым не менш Месі сфоткаўся з маленькім заўзятарам чылійскай каманды

Футбаліст, засмучаны паразай сваёй каманды на кубку, адмовіўся атрымліваць ўзнагароду. Арганізатары цягам дзесяці хвілін спрабавалі ўгаварыць Месі прыняць кубак, аднак іх намаганні не ўвянчаліся поспехам.

Зборная Аргенціны прайграла фінальны матч камандзе Чылі (0:0, па пенальці — 1:4). Чылійская каманда заваявала гэты трафей упершыню ў гісторыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?