Прэм'ер Грэцыі Алексіс Цыпрас у начным звароце да нацыі пракаментаваў вынікі рэферэндуму ў Грэцыі, на якім 61% прагаласавалі супраць прапановаў ЕС. Прычым масава галасавала супраць моладзь — 67%.
«Мы напісалі яркую старонку гісторыі, дэмакратыю нельга шантажаваць. Народ, у якога ёсць вера ў дэмакратыю, можа выстаяць, — заявіў Цыпрас. — Зараз мы зробім усё магчымае, каб пераадолець крызіс і гарантаваць фінансавую стабільнасць».
Цыпрас падзякаваў грамадзянам у ЕС у іншых краінах, якія выступілі ў падтрымку Грэцыі.
«Мы атрымалі мандат даверу ад народа Грэцыі, каб не супрацьстаяць Еўропе, а працягнуць перамовы», — удакладніў ён.
«Рашэнне Грэцыі змяніла ход дыскусій у Еўропе, — сказаў Цыпрас. — Але мы гатовы працягнуць перамовы на аснове рэформаў. Пытанне грэчаскага доўгу будзе ключавым на перамовах».
Паведамляецца, што Грэцыя будзе настойваць на рэструктуразыцыі 30% доўгу.
***
Тым часам на галоўнай плошчы Афінаў грэкі святкуюць перамогу на рэферэндуме.