06.07.2015 / 20:31

ЗША будуць плаціць зарплату камандзе Саакашвілі 19

Амерыканскія паліцыянты з Каліфорніі будуць рыхтаваць будучую паліцыю Адэсы, а ЗША будуць плаціць зарплату работнікам Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў кіраўнік АДА Міхаіл Саакашвілі па выніках сваёй сустрэчы з паслом ЗША ў Украіне Джэфры Паетам у панядзелак.

facebook.com/SaakashviliMikheil

«Дамовіліся, што амерыканскія паліцыянты з Каліфорніі будуць трэніраваць новую Адэскую паліцыю. Таксама, у рамках Адэскага антыкарупцыйнага націску, амерыканскі ўрад пагадзіўся даць сродкі на заработныя платы новай камандзе Саакашвілі», — паведаміў губернатар.

У прэс-службе пасольства ЗША таксама дадалі, што гаворка ідзе пра фінансаванне антыкарупцыйнай ініцыятывы.

«Мы фінансуем антыкарупцыйную ініцыятыўную групу ўкраінскіх і міжнародных экспертаў пры губернатары і запускаем новую антыкарупцыйную праграму грантаў для пашырэння і паглыблення нашага супрацоўніцтва з партнёрамі з грамадзянскай супольнасці», — сказана ў паведамленні.

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
06.07.2015 / 14:34
Жах! Амерыканскія ж мянты спачатку страляюць, а потым думаюць. Лепш было б, калі б украінскіх паліцыянтаў трэніравалі брытанскія томі.
0
Душы каларадаў - ратуй бульбу / Адказаць
06.07.2015 / 14:54
Анатоль Сідарэвіч, Гэта тыя томі, што тапілі ў крыві Паўночную Ірландыю?
0
askrealp / Адказаць
06.07.2015 / 17:20
Анатоль Сідарэвіч, Bobby)) яны, на жаль, ужо заменены iншай унiформай, меньш ветлiвымI. Тэрарызм навучыŷ, што толькI з дубiнкай блюсьцI за парадкам не ŷдаецца. Па тэме "душы каларадаŷ" - тапiлI ŷ крывI Паŷночную Iрландыю: Не кiдайцеся нечай крывёй, калI не ведаеце, як хто жыŷ пад пагрозай быць узарванымI нават калI ŷ шопiнгавы цэнтар з дзецьмI ехалI!! Вось уявiце: вы едзiце ŷ свой цэнтар, дзе й кiно паглядзець можна, I кавы папiць, I дзiця нешта купiць, I нешта з прадуктаŷ да вячэры, а "каларады"-тэрырысты сваю "вайну" супраць вас маюць, iм трэба мiжнароднае ŷвагI да сваёй сепаратысцкай справы, вы ŷ iх - толькI стат, колькI "крывI" пралiлося за iхны курс... А сям'е вашай - пахароны. Пасьля iзноŷ некуды ехаць трэба, iзноŷ пагроза бомбы...iзноŷ пахароны, у некага. I так шмат гадоŷ, пакуль не дамовiлiся палiтычна.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру