У чэрвені «Наша Ніва» пісала пра знакаміты мінскі фантан «Купалле» са скульптурамі аўтарства Анатоля Анікейчыка ў парку імя Янкі Купалы, які стаяў закінуты.

Фота Ірыны Арахоўскай

Тады кіраўніцтва «Мінскзелянбуда» адказала, што нават не ведала, што фантан не працуе.

Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Цяпер фантан выглядае прыгожа, а вада настолькі празрыстая, што можна пабачыць дно.

Дарэчы, сёння мінакі маглі пабачыць дзіўнае відовішча: скульптуры дзяўчат адзелі ў аднолькавыя сукенкі. Як піша Еўрарадыё, гэта было зроблена адмыслова да Купалля, якое адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

У парку з гэтай нагоды было запланавана шмат мерапрыемстваў. Кіраўніца прэс-цэнтра Belarus Fashion Week Вольга Бурдзіна патлумачыла, навошта адзелі скульптуры: «Акцыя заключалася ў тым, што мы прадстаўлялі прадпрыемствы «Беллегпрама». Гэта было прысвечана святу Купалля. Цяжка сказаць, каму належала ідэя. На скульптуры не вопратка, а тканіна «Элемы».

Праўда, адзетымі дзяўчаты пабылі нядоўга: кіраўніцтва «Мінскзелянбуда» запатрабавала тканіну зняць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?