06.07.2015 / 19:34

Расійскі праваслаўны мільянер уцёк у Нагорны Карабах і распрадае маёмасць 5

Расійскі прадпрымальнік, заснавальнік біржы «Аліса» Герман Сцерлігаў пакінуў Расію і распрадае маёмасць. 4 ліпеня ён уцёк у Нагорны Карабах.

«Калі ён вернецца, невядома, але абавязкова вернецца. З'ехаць яго вымусілі сур'ёзныя абставіны. Гэта не бандыты, не, гэта ўзровень вышэй», — распавяла памочніца Сцерлігава.

На продаж выстаўленыя жывёлы з фермерскай гаспадаркі бізнэсмена. Апроч таго, распрадаецца аўтапарк Сцерлігава.

Расійскія СМІ паведамлялі, што бізнэсмен мог стаць фігурантам крымінальнай справы неанацысцкай арганізацыі «Борн», члены якога асуджаныя за забойства адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай.

Сцерлігаў — стваральнік першай у СССР біржы «Аліса» і першы афіцыйны савецкі мільянер. У ролі аднаго з уладальнікаў «Труннай канторы братоў Сцерлігавых» ён вылучаў сваю кандыдатуру на выбарах губернатара Краснаярскага краю (2002) і на выбарах мэра Масквы (2003). Спрабаваў узяць удзел у выбарах прэзідэнта Расіі (2004): пасля таго, як яму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам, з’ехаў з Масквы і пасяліўся разам з жонкай і дзецьмі на падмаскоўным хутары. У сярэдзіну 90-х ён быў абраны «прэдвадзіцелем маскоўскага дваранства». На візітоўцы ён падпісваецца як «Аўцавод, гусевод, трусавод».

0
СМ / Адказаць
06.07.2015 / 19:39
Что то не так
0
Душы каларадаў - ратуй бульбу / Адказаць
06.07.2015 / 19:44
Гэта той, што даваў парады крамлёўскім тэрарыстам "валіць ЛЭПы" на Украіне. Цяперака самому давялося сваліць.
0
kandratowic / Адказаць
06.07.2015 / 20:08
Дык ён фантасмагарычны дурань! Паслухайце ягоныя інтэрв'ю. Чыстыя харчы і зямля - гэта добра, але не так перагінаць з царквой.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру