Дапамога МНС спатрэбілася ў сувязі з падзеннем дрэва падчас шквалістага ветру на вул. Няжданавай у Мінску. Пра гэта гаворыцца ў твітары МНС.

«На вуліцы Няжданавай у Мінску ўпала дрэва і траўмавала жанчыну. Яе вязуць у НДІ траўматалогіі».

У ведамстве таксама распавялі, што па стане на 20.00 у МНС паступіла «шмат паведамленняў з Мінска і Мінскага раёна пра дрэвы, што ўпалі».

У цяперашні час да працы, акрамя МНС, падключаныя камунальныя службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?