Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (23-і рэйтынг), у чацвёртым коле «Уімблдона» перамагла Белінду Бенчыч (30) з лікам 6:2, 6:3, і ўпершыню ў сезоне прабілася ў васьмёрку наймацнейшых на турніры «Вялікага шлема».

Двухразовая чэмпіёнка «Шлема» апошні раз гуляла ў мэйджар-чвэрцьфінале на леташнім US Open, пасля чаго прайграла ў чацвёртым коле Australian Open і трэцім — «Ралан Гарос».

За выхад у паўфінал 25-гадовая беларуска згуляе з Серэнай Уільямс (1), якой па асабістых сустрэчах саступае 3:16, у тым ліку 0:2 у гэтым годзе.

Матч адбудзецца сёння, 7 ліпеня. Пачнецца сустрэча не раней за 16.30 на Цэнтральным корце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?