Да групы краінаў, якія прызналі незалежнасьць Косава, далучыліся Італія й Эстонія.

У Італіі рашэньне аб прызнаньні сэвэрэнітэту Косава прыняла Рада міністраў. Супраць выказваліся толькі прадстаўнікі крайніх левых сілаў і сэпаратысцкая Паўночная ліга, якая ў Косаве бачыць пятую калёну ісламу ў Эўропе.

Прэзыдэнт Італіі Джорджыё Нэапалітана скіраваў ліст да сэрбскага лідэра Барыса Тадзіча, у якім запэўніў аб прыхільнасьці да Сэрбіі й пра гатоўнасьць падтрымкі Бялграду ў працэсе эўраінтэнрацыі.

Пазыцыю эстонскага ўраду агучыў міністар замежных справаў краіны Урмас Пэт.

Абвешчаную ў нядзелю кіраўніцтвам Косава незалежнасьць да гэтага часу прызналі буйнейшыя краіны ЭЗ, а таксама ЗША. У адказ на такі крок Бялград адклікае сваіх амбасадараў на кансультацыі.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0